4 ЦАРСТВАЎ 3:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо так кажа Гасподзь: ня ўбачыце ветру і ня ўбачыце дажджу, а даліна гэтая напоўніцца вадою, якую будзеце піць вы і дробнае і буйное быдла ваша; Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо гэта кажа ГОСПАД: “Ня ўбачыце ветру, і ня ўбачыце дажджу, а лагчына гэтая напоўніцца вадою. І будзеце піць вы, і статак ваш, і жывёла вашая”. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо гэта кажа Госпад: “Не ўбачыце ветру, ані дажджу, і лагчына гэтая запоўніцца вадою; і будзеце вы піць, і ваш статак, і ваша жывёла”. |
вось, Я стану перад табою там на скале ў Харыве, і ты ўдарыш у скалу, і пойдзе зь яе вада, і будзе піць народ. І зрабіў так Майсей на вачах у старэйшынаў Ізраільскіх.
І ня сьмягнуць яны ў пустынях, празь якія Ён вядзе іх: Ён крынічыць ім ваду з каменя; расьсякае скалу, - і ліюцца воды.