4 ЦАРСТВАЎ 12:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў сьвятар Ёдай адну скрынку, і зрабіў дзірку наверсе яе, і паставіў яе каля ахвярніка з правага боку, дзе ўваходзілі ў дом Гасподні. І клалі туды сьвятары, якія стаялі на варце каля парога, усё срэбра, якое прыносілі ў дом Гасподні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І згадзіліся сьвятары ня браць срэбра ад народу, і не займацца направаю пашкоджаньняў Дому [Божага]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзяў святар Ёяда адну скрыню, і зрабіў адтуліну зверху яе, і паставіў яе побач з ахвярнікам з правага боку ля ўваходу ў святыню; і святары, што вартавалі дзверы, складалі ў яе ўсе грошы, якія прыносілі ў святыню Госпада. |
ідзі да Хэлкіі першасьвятара, хай ён пералічыць срэбра, прынесенае ў дом Гасподні, якое сабралі ў народу дазорныя каля парога,
І загадаў цар Хэлкію першасьвятару і іншым сьвятарам і дазорным каля парога вынесьці з храма Гасподняга ўсе рэчы, зробленыя дзеля Ваала і дзеля Астарты і дзеля ўсяго войска нябеснага, і спаліў іх за Ерусалімам у даліне Кедрон, і загадаў попел ад іх аднесьці ў Вэтыль.
І ўзяў начальнік целаахоўцаў Сэраю першасьвятара і Цэфанію, сьвятара другога, і трох, якія стаялі на варце каля парога.
і зь імі братоў іхніх другарадных: Захара, Бэна, Яазііла, Шэмірамота, Ехііла, Унія, Эліява, Ванэю, Маасэя, Мататыю, Эліфлэуя, Мікнэя і Авэд-Эдома і Еэла, брамнікаў.
Шэванія, Ёсафат, Натанаіл, Амасай, Захар, Ванэя і Эліезэр, сьвятары, трубілі трубамі перад каўчэгам Божым. Авэд-Эдом і Ехія былі брамнікамі каля каўчэга.
Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.
і прывёў іх у дом Гасподні, да сына Анана, сына Гадаліі, чалавека Божага, у пакой, які - каля пакоя князёў, над пакоем Маасэі, сына Сэлумавага, вартаўніка каля ўваходу;
Начальнік целаахоўцаў узяў таксама Сэраю першасьвятара і Цэфанію, другога сьвятара, і трох вартавых парога.
І сеў Ісус насупроць скарбонкі, і глядзеў, як люд кладзе грошы ў скарбонку. Многія багатыя клалі памногу.