Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 11:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І зрабілі сотнікі ўсё, што загадаў Ёдай сьвятар і ўзялі кожны людзей сваіх, што прыходзяць у суботу і што адыходзяць у суботу, і прыйшлі да Ёдая сьвятара.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І зрабілі сотнікі ўсё, як ім загадаў Егаяда сьвятар. І ўзяў кожны людзей сваіх, якія прыходзілі ў суботу і адыходзілі ў суботу, і прыйшлі да Егаяды сьвятара.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І зрабілі сотнікі ўсё, як ім загадаў святар Ёяда, і ўзяў кожны сваіх людзей, якія прыходзілі ў суботу, з тымі, якія адыходзілі ў суботу, і прыйшлі да святара Ёяды.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 11:9
4 Крыжаваныя спасылкі  

і Ванэя, сын Ёдая - начальнікам над Хэлэтэямі і Фэлэтэямі, і сыны Давіда - першымі пры двары.


У сёмы год паслаў Ёдай, і ўзяў сотнікаў зь целаахоўцаў і скараходаў, і прывёў іх да сябе ў дом Гасподні, і ўчыніў зь імі ўгоду, і ўзяў зь іх клятву ў доме Гасподнім, і паказаў ім царскага сына;


Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска.


І зрабілі лявіты і ўсе Юдэі, што загадаў Ёдай сьвятар; і ўзялі кожны людзей сваіх, якія прыходзяць у суботу з тымі, што адыходзяць у суботу, бо не адпусьціў сьвятар Ёдай чэргаў, якія зьмяніліся.