І ўзяў сотнікаў і целаахоўцаў і скараходаў і ўвесь народ зямлі, і праводзілі цара з дома Гасподняга, і прыйшлі па дарозе праз браму целаахоўцаў у дом царскі; і ён сеў на троне цароў.
4 ЦАРСТВАЎ 11:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) трэцяя частка каля брамы Сур, і трэцяя частка каля брамы ззаду целаахоўцаў, і трымайце варту дома, каб ня было якое пашкоды; Біблія (пераклад А.Бокуна) трэцяя частка — пры браме Сур, і трэцяя частка — пры браме, якая за вартоўняй, і вартаваць Дом, каб не было пашкоджаньня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а трэцяя частка — пры браме Сур, і яшчэ адна трэцяя — пры браме, што за жыллём пасланнікаў, і вы будзеце вартаваць дом па чарзе. |
І ўзяў сотнікаў і целаахоўцаў і скараходаў і ўвесь народ зямлі, і праводзілі цара з дома Гасподняга, і прыйшлі па дарозе праз браму целаахоўцаў у дом царскі; і ён сеў на троне цароў.
і даў ім загад, сказаўшы: вось, што вы зрабеце: трэцяя частка з вас, з тых, што прыходзяць у суботу, будзе трымаць варту пры царскім доме;
і дзьве часткі з вас, з усіх, што адыходзяць у суботу, будуць трымаць варту каля дома Гасподняга дзеля цара;