І зрабіў дзесяць медных умывальніц: кожная ўмывальніца мясьціла сорак батаў, кожная ўмывальніца была чатыры локці, кожная ўмывальніца стаяла на адной зь дзесяці падставак.
3 ЦАРСТВАЎ 7:39 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І расставіў падстаўкі - пяць па правым баку храма і пяць па левым баку храма, а мора паставіў па правым баку храма, на паўднёва-ўсходнім баку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пяць падставаў памясьціў ён на правым баку Дому [Божага] і пяць — на левым баку Дому [Божага]. А мора памясьціў на паўднёвы ўсход на правым баку Дому [Божага]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паставіў ён дзесяць падножжаў: пяць у правай частцы святыні і пяць у левай; а мора памясціў у правай частцы святыні насупраць усходу на поўдні. |
І зрабіў дзесяць медных умывальніц: кожная ўмывальніца мясьціла сорак батаў, кожная ўмывальніца была чатыры локці, кожная ўмывальніца стаяла на адной зь дзесяці падставак.
І зрабіў Хірам умывальніцы і лапаткі і чары. І закончыў Хірам усю працу, якую рабіў у цара Саламона для храма Гасподняга:
І зрабіў дзесяць умывальніц, і паставіў пяць з правага боку і пяць зь левага, каб абмываць у іх, - што рыхтавалі да цэласпаленьня, абмывалі ў іх; а мора - сьвятарам, каб яны абмываліся ў ім.
І зрабіў дзесяць залатых сьвяцільняў, як ім быць належала, і паставіў у храме пяць з правага боку і пяць зь левага.
І закончылася ўся праца, якую вёў Саламон для дома Гасподняга. І прынёс Саламон пасьвечанае Давідам, бацькам ягоным, і срэбра і золата і ўсе рэчы аддаў у скарбніцы дома Божага.