3 ЦАРСТВАЎ 7:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ў фундамент пакладзены былі камяні дарагія, камяні вялікія, камяні дзесяць локцяў і камяні восем локцяў, Біблія (пераклад А.Бокуна) А падмурак быў з адборных камянёў, камянёў вялікіх, камянёў у дзесяць локцяў і камянёў у восем локцяў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А падмурак быў з адборных камянёў, камянёў вялікіх, у дзесяць або восем локцяў. |
Усё гэта было зроблена з дарагіх камянёў, абчасаных паводле памеру, абрэзаных пілою, з унутранага і вонкавага боку, ад асновы да выступаў, і з вонкавага боку да вялікага двара.
Пасьля гэтага так кажа Гасподзь Бог: вось, Я закладаю на Сіёне камень, - камень выпрабаваньняў, вуглавы, каштоўны, моцны спод: хто верыць у яго, не пасаромеецца.
Бедная, кіданая бураю, няўцешная! Вось, Я пакладу камяні твае на рубін і зраблю аснову тваю з сапфіраў;