Прарок, які вярнуў яго з дарогі, пачуўшы гэта, сказаў: гэта той чалавек Божы, які не падпарадкаваўся пастановам Госпада; Гасподзь аддаў яго льву, які паламаў яго і забіў яго, па слове Госпада, якое Ён мовіў яму.
3 ЦАРСТВАЎ 20:36 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў яму: за тое, што ты ня слухаеш голасу Гасподняга, заб'е цябе леў, калі пойдзеш ад мяне. Ён пайшоў ад яго, і леў, сустрэўшы яго, забіў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён сказаў яму: «За тое, што ты не паслухаў голас ГОСПАДА, вось, ты адыйдзешся ад мяне, і нападзе на цябе леў!» І калі той адыйшоў ад яго, знайшоў яго леў і забіў яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён сказаў яму: «За тое, што ты не захацеў паслухаць голас Госпада, вось, як толькі ты адыдзеш ад мяне, то нападзе на цябе леў!» І калі той трохі адышоў, напаў на яго леў і забіў яго. |
Прарок, які вярнуў яго з дарогі, пачуўшы гэта, сказаў: гэта той чалавек Божы, які не падпарадкаваўся пастановам Госпада; Гасподзь аддаў яго льву, які паламаў яго і забіў яго, па слове Госпада, якое Ён мовіў яму.
І знайшоў ён другога чалавека і сказаў: бі мяне. Гэты чалавек біў яго да таго, што параніў пабоямі.