І паставіць Сабе Гасподзь над Ізраілем цара, які зьнішчыць дом Ераваамаў у той дзень; і што? нават цяпер.
3 ЦАРСТВАЎ 15:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў супроць яго змову Вааса, сын Ахіі, з дома Ісахаравага, і забіў яго Вааса пры Гаватоне Філістымскім, калі Нават і ўсе Ізраільцяне аблажылі Гаватон; Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў супраць яго змову Бааша, сын Ахіі, з дому Ісахара, і напаў на яго ў Гіббэтоне, які быў [горадам] Філістынцаў, калі Надаў і ўвесь Ізраіль аблягалі Гіббэтон. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А зрабіў супраць яго змову Бааса, сын Ахіі, з дому Ісахара, і напаў на яго ў Габэтоне, які быў горадам філістынцаў; паколькі Надаб і ўсё войска Ізраэля абкладвалі Габэтон. |
І паставіць Сабе Гасподзь над Ізраілем цара, які зьнішчыць дом Ераваамаў у той дзень; і што? нават цяпер.
І ўнёс ён у дом Гасподні рэчы, прысьвечаныя бацькам ягоным, і рэчы, прысьвечаныя ім; срэбра, і золата, і посуд.
І выйшаў Вааса, цар Ізраільскі, супроць Юдэі і пачаў будаваць Раму, каб ніхто ня выходзіў і ня сыходзіў да Асы, цара Юдэйскага.
Астатнія дзеі Авіі, усё, што ён зрабіў, апісана ў летапісе цароў Юдэйскіх. І была вайна паміж Авіем і Ераваамам.
У дванаццаты год валадараньня Ераваама, цара Ізраільскага, зацараваў Аса над Юдэямі
Яго забілі слугі ягоныя: Ёзакар, сын Шымэаты, і Егазавад, сын Шамэры; і ён памёр, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі ў горадзе Давідавым. І зацараваў Амасія, сын ягоны, замест яго.
І паўстаў Іуй, сын Ёсафата, сына Намэсіевага, супроць Ёрама; а Ёрам быў з усімі Ізраільцянамі ў Рамоце Галаадскім на варце супроць Азаіла, цара Сірыйскага.
і калі яны пайшлі ад яго, пакінуўшы яго ў цяжкай хваробе, дык склалі супроць яго змову рабы ягоныя, за кроў сына Ёдая сьвятара, і забілі яго на пасьцелі, і ён памёр. І пахавалі яго ў доме Давідавым, але не пахавалі яго ў царскіх магільніцах.