Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 10:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І зрабіў цар срэбра ў Ерусаліме роўнавартасным з простымі камянямі, а кедры, паводле іх мноства, зрабіў роўнавартаснымі зь сікаморамі, якія растуць на нізкіх месцах.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А срэбра назьбіраў валадар у Ерусаліме столькі, колькі камянёў, і кедраў так шмат, колькі сыкамораў у Шэфэлі.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І зрабіў ён так, што срэбра было ў Ерузаліме, што камянёў; і даў столькі кедраў, колькі сікамор расце ў Сэфэлі.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 10:27
9 Крыжаваныя спасылкі  

і тое, чаго ты не прасіў, Я даю табе, і багацьце і славу, так што ня будзе падобнага да цябе сярод цароў ва ўсе дні твае;


над масьлінамі і смакоўніцамі ў даліне - Баал-Ханан Гедэрыцянін, а над запасамі драўніннага алею - Ёас;


І зрабіў цар золата і срэбра ў Ерусаліме роўнавартасным простаму каменю, а кедры, ад мноства, зрабіў роўнавартаснымі сікаморам, якія на нізкіх мясьцінах.


ці з князямі, у якіх было золата і якія напаўнялі дамы свае срэбрам;


І зладзіў сабе Тыр крэпасьць, назапасіў срэбра, як пылу, і золата, як вулічнай гразі.


і забегшы наперад, залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Яму выпадала праходзіць міма яе.


і каб не памнажаў сабе жонак, каб не разбэсьцілася сэрца ў яго, і каб срэбра і золата ня множыў сабе празьмерна.