І сказаў цар Садоку сьвятару: бачыш, - вярніся ў горад зь мірам, і Ахімаас, сын твой, і Ёнатан, сын Авіятара, абодва сыны вашыя з вамі;
3 ЦАРСТВАЎ 1:42 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яшчэ ён гаварыў, як прыйшоў Ёнатан, сын сьвятара Авіятара. І сказаў Аданія: увайдзі; ты - сумленны чалавек і нясеш добрую вестку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён яшчэ гаварыў, і вось, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара сьвятара. І сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты — чалавек шчыры і добрае абвесьціш». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара, святара; сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты чалавек дастойны і добрае нам абвяшчаеш». |
І сказаў цар Садоку сьвятару: бачыш, - вярніся ў горад зь мірам, і Ахімаас, сын твой, і Ёнатан, сын Авіятара, абодва сыны вашыя з вамі;
Там зь імі і два сыны іхнія, Ахімаас, сын Садокаў, і Ёнатан, сын Авіятараў; празь іх пасылайце мне кожную вестку, якую пачуеце.
Ёнатан і Ахімаас стаялі каля крыніцы Рагэль. І пайшла служанка і расказала ім, а яны пайшлі і паведамілі цару Давіду; бо яны не маглі паказацца ў горадзе.
Вартаўнік сказаў: я бачу паходку першага, падобную на паходку Ахімааса, сына Садокавага. І сказаў цар: гэты чалавек добры і йдзе з добраю весткаю.
І пачуў Аданія і ўсе запрошаныя ім, як толькі перасталі есьці: а Ёаў, пачуўшы гук трубы, сказаў: з чаго гэты шум расхваляванага горада?
І сказаў цар Ізраільскі Ёсафату: ці не казаў я табе, што ён не прарочыць пра мяне добрага, а толькі благое?
І калі ўбачыў Ёрам Іуя, дык сказаў: ці зь мірам Іуй? І сказаў ён: які мір пры любаблудстве Езавэлі, маці тваёй, і пры многіх яе чарадзействах?