Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 1:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І цар Давід састарыўся, увайшоў у сталы век, дык накрывалі яго вопраткай, але ня мог сагрэцца.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І валадар Давід састарэўся, і меў шмат гадоў, і накрывалі яго коўдрамі, а ён ніяк ня мог сагрэцца.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І цар Давід састарэўся і меў вельмі шмат гадоў; і не мог ён сагрэцца, хоць накрывалі яго коўдрамі.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 1:1
13 Крыжаваныя спасылкі  

А Абрагам і Сарра былі старыя і ў веку сталым, і звычайнае ў жанчын у Сарры спынілася.


Абрагам быў ужо стары і ў сталым веку. Гасподзь дабраславіў Абрагама ўсім.


І зладзіў там Давід ахвярнік Госпаду і прынёс цэласпаленьні і мірныя ахвяры. І ўмілажаліўся Гасподзь з краіны, і спынілася пошасьць у Ізраільцянаў.


Трыццаць гадоў было Давіду, калі ён зацараваў; цараваў сорак гадоў.


Вірсавія пайшла да цара ў спальню; цар быў вельмі стары, і Авісага Сунаміцянка прылужвала цару;


І сказалі яму слугі ягоныя: няхай пашукаюць гаспадару нашаму цару маладую дзяўчыну, каб яна стаяла перад царом і хадзіла за ім і ляжала зь ім, - і будзе цёпла гаспадару нашаму цару.


Давід, састарыўшыся і насыціўшыся жыцьцём, паставіў царом над Ізраілем сына свайго Саламона.


ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;


Гэтак сама, як двое ляжаць, дык ім цёпла; а дзе аднаму прыгрэцца?


У іх ня было дзяцей, бо ілізабэта была няплодная, і абое былі ўжо ў сталым веку.


Калі Ісус пастарэў, увайшоў у сталы век, тады Гасподзь сказаў яму: ты састарыўся, увайшоў у сталы век, а зямлі браць у спадчыну застаецца яшчэ многа.