І паклікаў Давід аднаго хлопца і сказаў яму: падыдзі, забі яго. І той забіў яго, і ён памёр.
2 ЦАРСТВАЎ 4:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў Давід слугам, і забілі іх, і адсеклі ім рукі і ногі, і павесілі іх над сажалкай у Хэўроне. А галаву Евастэя ўзялі і пахавалі ў магіле Авэніра, у Хэўроне. Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў Давід юнакам, і яны забілі іх, і адсеклі рукі іхнія і ногі іхнія, і павесілі іх каля сажалкі ў Хеўроне. А галаву Ішбашэта занесьлі і пахавалі ў магіле Абнэра ў Хеўроне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даў загад Давід паслугачам, і яны забілі іх; і, адсекшы іх рукі і ногі, павесілі іх каля вадаёма ў Геброне. А галаву Ісбаала занеслі і пахавалі ў магіле Абнэра ў Геброне. |
І паклікаў Давід аднаго хлопца і сказаў яму: падыдзі, забі яго. І той забіў яго, і ён памёр.
Гасподзь абярнуў на цябе ўсю кроў дома Саўлавага, замест якога ты зрабіў сябе царом, і аддаў Гасподзь царства ў рукі Авэсалому, сыну твайму; і вось, ты ў бядзе, бо ты крывасмок.
Але Авэнір, сын Ніраў, правадыр войска Саўлавага, узяў Евастэя, сына Саўлавага, і прывёў яго ў Маханаім,
і аддаў іх у рукі Гавааніцянаў, і яны павесілі іх на гары прад Госпадам. І загінулі ўсе сем разам; яны забітыя ў першыя дні жніва, у пачатку жніва ячменю.
Калі хавалі Авэніра ў Хэўроне, дык цар гучна плакаў над труною Авэніра; плакаў і ўвесь народ.
бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць.