А Давід пайшоў на гару Элеонскую, ішоў і плакаў; галава ў яго была пакрытая; ён ішоў босы, і ўсе людзі, якія былі зь ім, накрылі кожны галаву сваю, ішлі і плакалі.
2 ЦАРСТВАЎ 19:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў Ёаў да цара ў дом і сказаў: ты ў сорам прывёў сёньня ўсіх слугаў тваіх, якія ўратавалі сёньня жыцьцё тваё і жыцьцё сыноў і дочак тваіх, і жыцьцё жонак і наложніц тваіх; Біблія (пераклад А.Бокуна) А валадар закрыў аблічча сваё, і галасіў валадар моцным голасам: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ёаб, увайшоўшы да цара ў дом, сказаў: «Ты асароміў сёння аблічча ўсіх паслугачоў сваіх, якія збераглі жыццё тваё, і жыццё тваіх сыноў і тваіх дачок, і жыццё жонак тваіх, і жыццё наложніц тваіх. |
А Давід пайшоў на гару Элеонскую, ішоў і плакаў; галава ў яго была пакрытая; ён ішоў босы, і ўсе людзі, якія былі зь ім, накрылі кожны галаву сваю, ішлі і плакалі.
І ўзялі Авэсалома, і ўкінулі яго ў лесе ў глыбокую яму, і накідалі на ім вялікую крушню. І ўсе Ізраільцяне разьбегліся, кожны ў намёт свой.
І Амэсаю скажэце: ці ня косьць мая і цела маё - ты? Хай тое і тое зробіць са мною Бог і яшчэ болей зробіць, калі ты ня будзеш ваеначальнікам пры мне, замест Ёава, назаўсёды!
А цар закрыў твар свой і голасна завыў: сыне мой Авэсаломе! Авэсаломе, сыне мой, сыне мой!
ты любіш ненавісьнікаў тваіх і ненавідзіш любасных тваіх, бо ты паказаў сёньня, што нішто табе і правадыры і слугі; сёньня я даведаўся, што калі б Авэсалом застаўся жывы, а мы ўсе памерлі, дык табе было б прыемней.
я цяпер яшчэ слабы, хоць і памазаны на царства, і гэтыя людзі, сыны Саруі, мацнейшыя за мяне; хай жа дасьць Гасподзь таму, хто робіць ліхое па злосьці ягонай!
І Ты аддаў іх у рукі ворагам іхнім, якія ўціскалі іх. Але калі, у цяжкі для яго час, яны заклікалі Цябе, Ты выслухваў іх зь нябёсаў, і зь вялікай міласэрнасьці Тваёй, даваў ім ратавальнікаў, і яны ратавалі іх ад рук ворагаў іхніх.
Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б'еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш.