А Лаван сказаў яму: сапраўды ты косьць мая і плоць мая. І жыў у яго Якаў цэлы месяц.
2 ЦАРСТВАЎ 19:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Амэсаю скажэце: ці ня косьць мая і цела маё - ты? Хай тое і тое зробіць са мною Бог і яшчэ болей зробіць, калі ты ня будзеш ваеначальнікам пры мне, замест Ёава, назаўсёды! Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы — браты мае, вы — костка мая і цела маё. Чаму вы марудзіце, каб вярнуць валадара?” Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Амасу скажыце: “Ці ты не косць мая і не цела маё? Хай гэта зробіць мне Госпад і гэта дадасць, калі ты ў мяне не будзеш заўсёды настаўнікам войска на месцы Ёаба”». |
А Лаван сказаў яму: сапраўды ты косьць мая і плоць мая. І жыў у яго Якаў цэлы месяц.
Авэсалом паставіў Амэсая замест Ёава над войскам. Амэсай быў сын аднаго чалавека, імем Ефэра зь Ізрэеля, які ўвайшоў да Авігеі, дачкі Нааса, сястры Саруі, маці Ёава.
І сказаў Ёаў чалавеку, які данёс пра гэта: вось, ты бачыў; чаму ж ты не апусьціў яго там на зямлю? я даў бы табе дзесяць сікляў срэбра і адзін пояс.
Калі Авэнір вярнуўся ў Хэўрон, дык Ёаў узяў яго ў браму, быццам дзеля таго, каб пагутарыць зь ім таемна, і там ударыў яго ў жывот. І памёр Авэнір за кроў Асаіла, брата Ёава.
І прыйшлі ўсе плямёны Ізраілевыя да Давіда ў Хэўрон і сказалі: вось, мы - косьці твае і плоць твая;
І паслала Езавэль пасланца да Ільлі сказаць: няхай тое і тое зробяць мне багі і яшчэ больш зробяць, калі я заўтра да гэтага часу не зраблю з тваёю душою таго, што зроблена з душою кожнага зь іх.
І абняў дух Амасая, узначальцу трыццацёх, і сказаў ён: мір табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэеў; мір табе і мір памочнікам тваім; бо памагае табе Бог твой. Тады прыняў іх Давід і паставіў на чале войска.
і дзе ты памрэш, там і я памру і пахаваная буду; хай тое і тое зробіць мне Гасподзь, і яшчэ болей зробіць; адна сьмерць разьвядзе нас з табою.