2 ЦАРСТВАЎ 19:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І цар Давід паслаў сказаць сьвятарам Садоку і Авіятару: скажэце старэйшынам Юдавым: навошта вы хочаце быць апошнімі, каб вярнуць цара ў дом ягоны, тады як словы ўсяго Ізраіля дайшлі да цара ў дом ягоны? Біблія (пераклад А.Бокуна) А Абсалом, якога мы памазалі на валадара, загінуў у баі. Чаму цяпер маўчыце і не вяртаеце валадара?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў цар па Садока і Абіятара, святароў, кажучы: «Прамаўляйце да старэйшын Юды, кажучы ім: “Чаму вы марудзіце, каб вярнуць цара ў свой дом? |
Ёаў сказаў: няма чаго мне марудзіць з табою. І ўзяў у рукі тры стралы і ўсадзіў іх у сэрца Авэсалому, які быў яшчэ жывы на дубе.
І абступілі Авэсалома дзесяць хлопцаў, збраяносцаў Ёава, і забілі і ўсьмерцілі яго.
Але Авэсалом, якога мы памазалі ў цара над намі, памёр на вайне; чаму ж цяпер вы марудзіце вярнуць цара?
І вось, усе Ізраільцяне прыйшлі да цара і сказалі цару: навошта браты нашыя, мужы Юдавыя, захапілі цябе і праводзілі цара і дом ягоны і ўсіх людзей Давідавых зь ім празь Ярдан?
І паставіў цар Саламон Ванэю, сына Ёдаевага, замест яго над войскам; а Садока сьвятара паставіў цар замест Авіятара.
Так няхай сьвеціць сьвятло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах.
Вось мы - пасланыцы ў імя Хрыстовае, і як бы сам Бог умаўляе праз нас, у імя Хрыстовае просім: замірэцеся з Богам!
не таму, каб мы ня мелі ўлады, а каб сябе саміх даць вам у прыклад на перайманьне нас.