І асьвяціліся сьвятары і лявіты дзеля таго, каб несьці каўчэг Госпада Бога Ізраілевага.
2 ЛЕТАПІСАЎ 5:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі сьвятары выйшлі са сьвятыні, бо ўсе асьвяціліся без адрозьненьня аддзелаў; Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі сьвятары выйшлі са сьвятыні, бо ўсе сьвятары, якія былі там, асьвяціліся, і не было патрэбы захоўваць чэргі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж святары выйшлі з месца святое з святых, — бо ўсе святары, якія знаходзіліся там, былі асвячоныя, нягледзячы на чаргу і парадак службы, |
І асьвяціліся сьвятары і лявіты дзеля таго, каб несьці каўчэг Госпада Бога Ізраілевага.
Яны сабралі братоў сваіх і асьвяціліся, і пайшлі па загадзе цара ачышчаць дом Гасподні па словах Госпада.
Але сьвятароў было мала, і яны не маглі зьдзіраць скуру з усіх цэласпаленьняў, і дапамагалі ім браты іхнія лявіты, да заканчэньня справы і пакуль асьвяціліся іншыя сьвятары, бо лявіты былі больш старанныя ў асьвячэньні сябе, чым сьвятары.
і сказаў ім: паслухайе мяне, лявіты. Сёньня асьвяцецеся самі і асьвяцеце дом Госпада Бога бацькоў вашых, і выкіньце нячыстае са сьвятыні.
і закалолі пасхальнае ягня на чатырнаццаты дзень другога месяца. Сьвятары і лявіты пасаромеўшыся асьвяціліся і прынесьлі цэласпаленьні ў дом Гасподні,
станьце па пакаленьнях вашых, па чэргах вашых, як прадпісана Давідам, царом Ізраілевым, і як прадпісана Саламонам, сынам ягоным,
і закалеце пасхальнае ягня і асьвяцецеся, і згатуйце яго братам вашым, робячы згодна са словам Гасподнім праз Майсея.
і лявіты сьпевакі, - усе яны, Асаф, Эман, Ідытун і сыны іхнія і браты іхнія, - апранутыя ў вісон, з кімваламі і псалтырамі і цытрамі стаялі на ўсходнім баку ахвярніка, і зь імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі трубамі,
Калі ўсчыналася кола бяседных дзён, Ёў пасылаў па іх і асьвячаў іх і, устаючы рана раніцай, прыносіў цэласпаленьне па ліку ўсіх іх. Бо казаў Ёў: можа быць, сыны мае зграшылі і зганілі Бога ў сэрцы сваім. Так рабіў Ёў ва ўсе такія дні.
І сказаў Гасподзь Майсею: ідзі да народу, і асьвяці яго сёньня і заўтра; хай вымыюць вопратку сваю,