Астатнія дзеі Амасіі, першыя і апошнія, апісаны ў кнізе цароў Юдэйскіх і Ізраільскіх.
2 ЛЕТАПІСАЎ 36:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Іншыя дзеі Ёакіма і мярзоты ягоныя, якія ён рабіў і якія знойдзены ў ім, апісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх і Юдэйскіх. І зацараваў Еханія, сын ягоны, замест яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) А іншыя дзеяньні Егаякіма і брыдоты ягоныя, якія ён рабіў, і якія знойдзены ў яго, вось, яны запісаны ў Кнізе валадароў Ізраіля і Юды. І пачаў валадарыць Егаяхін, сын ягоны, пасьля яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А астатнія дзеянні Ёакіма, і агіднасці яго, якіх дапускаўся, ды тое, што было знойдзена супраць яго, — запісана ў Кнізе цароў Ізраэля і Юдэі. І па ім быў царом сын яго Ёахін. |
Астатнія дзеі Амасіі, першыя і апошнія, апісаны ў кнізе цароў Юдэйскіх і Ізраільскіх.
Жыву Я, сказаў Гасподзь: калі б Еханія, сын Ёакімаў, цар Юдэйскі, быў пярсьцёнкам на правай руцэ Маёй, дык і адсюль я сарву цябе
«Няўжо гэты чалавек, Еханія, ёсьць стварэньне пагарджанае, адкінутае? альбо ён - посуд непатрэбны? за што яны выкінуты - ён і племя ягонае - і кінуты ў краіну, якое ня ведалі?»