Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 31:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І перанесьлі туды прынашэньні і дзесяціны і ахвяраваньні, з усёй дакладнасьцю. І быў начальнікам пры іх Хананія лявіт, і Сімэй, брат ягоны, другім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І верна перанесьлі [туды] дары, і дзесяціны, і рэчы сьвятыя; і над імі загадчыкам быў Кананія лявіт і Шымэй, брат ягоны, другім.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

знеслі туды як дары, так і дзесяціны, і ўсё рупліва асвяцілі. А загадчыкам іх быў Хананія левіт і Сямэй, другі брат яго,

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 31:12
6 Крыжаваныя спасылкі  

І не патрабавалі адказу ў тых людзей, якім даручалі срэбра на раздачу майстрам, бо яны працавалі сумленна.


А Ехііл і Азазія, і Нахат і Асаіл, і Ерымот і Ёзавад, і Эліел і Ісмахія, і Махат і Бэнанія былі наглядчыкамі пад рукою Хананіі і Сімэя, брата ягонага, па распараджэньні цара Эзэкіі і Азарыі, начальніка пры доме Божым.


І для сыноў Ааронавых, сьвятароў у селішчах вакол гарадоў іхніх, пры кожным горадзе пастаўлены былі мужы памянёныя, каб раздаваць участкі ўсім мужчынскага полу ў сьвятароў і ўсім унесеным у сьпіс у лявітаў.


і Ханавія і Шэмая і Натанаіл, браты ягоныя, і Хашавія і Еэл і Ёзавад, начальнікі лявітаў, падарылі лявітам для ахвяры пасхальнай авечак пяць тысяч і пяцьсот валоў.


бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвятыя сасуды і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага.