І сказаў цар Эзэкія і князі лявітам, каб яны славілі Госпада словамі Давіда і Асафа празорліўца, і яны славілі з радасьцю, і кленчылі і кланяліся.
2 ЛЕТАПІСАЎ 30:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І была весялосьць вялікая ў Ерусаліме, бо зь дзён Саламона, сына Давідавага, цара Ізраілевага, ня бывала падобнага на гэты ў Ерусаліме. Біблія (пераклад А.Бокуна) І была радасьць вялікая ў Ерусаліме, бо ад дзён Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля, не было такога ў Ерусаліме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў Ерузаліме запанавала незвычайная радасць, якой не было ў гэтым горадзе ад дней Саламона, сына Давідавага, цара Ізраэля. |
І сказаў цар Эзэкія і князі лявітам, каб яны славілі Госпада словамі Давіда і Асафа празорліўца, і яны славілі з радасьцю, і кленчылі і кланяліся.
І ўсталі сьвятары і лявіты, і дабраславілі народ; і пачуты быў голас іх, і ўзышла малітва іхняя ў сьвятое жытлішча Яго на нябёсы.
І ня ўчынялася такая пасха ў Ізраіля зь дзён Самуіла прарока; і з усіх цароў Ізраілевых ніводзін ня ўчыняў такой пасхі, якую ўчыніў Ёсія, і сьвятары, і лявіты, і ўсе Юдэі, і Ізраільцяне, якія былі там, і жыхары Ерусаліма.
Усё супольства павяртанцаў з палону зрабіла кучкі-буданы і жыло ў кучках. Ад дзён Ісуса, сына Нававага, да гэтага дня, не рабілі так сыны Ізраілевыя. Радасьць была вельмі вялікая.