2 ЛЕТАПІСАЎ 28:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дваццаць гадоў было Ахазу, калі зацараваў, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме; і ён не рабіў спадобнага ў вачах Гасподніх, як рабіў Давід, бацька ягоны: Біблія (пераклад А.Бокуна) Дваццаць гадоў [было] Ахазу, калі ён пачаў валадарыць, і шаснаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме; і не рабіў ён таго, што слушнае ў вачах ГОСПАДА, як Давід, бацька ягоны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў царом, і шаснаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме. Не дзейнічаў справядліва перад абліччам Госпада, як Давід, бацька яго, |
І быў Гасподзь зь Ёсафатам, бо ён хадзіў першымі шляхамі Давіда, бацькі свайго, і ня шукаў Ваалаў,
І рабіў ён спадобнае ў вачах Гасподніх гэтак сама, як рабіў Азія, бацька ягоны, толькі ён не ўваходзіў у храм Гасподні, і народ усё яшчэ грашыў далей.
І спачыў Ёатам з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым. І зацараваў Ахаз, сын ягоны, замест яго.
Так прынізіў Гасподзь Юдэю за Ахаза, цара Юдэйскага, таму што ён разбэсьціў Юдэю і цяжка грашыў прад Госпадам.
Уява Ісаі, сына Амосавага, якую ён бачыў пра Юдэю і Ерусалім, у дні Азіі Ёатама, Ахаза, Эзэкіі - цароў Юдэйскіх.
Слова Гасподняе, якое было да Асіі, сына Бээрыінавага, у дні Азіі, Ёатама, Ахаза, Эзэкіі, цароў Юдэйскіх, і ў дні Ераваама, сына Ёасавага, цара Ізраільскага.
Слова Гасподняе, якое было Міхею Марастыціну ў дні Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх, і якое адкрыта яму ў Самарыі і Ерусаліме.