І ніхто хай не заходзіць у дом Гасподні, акрамя сьвятароў і служак зь лявітаў. Яны могуць увайсьці, бо асьвечаныя; а ўвесь народ хай стаіць на варце Гасподняй.
2 ЛЕТАПІСАЎ 23:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І хай лявіты абступяць цара з усіх бакоў, кожны са зброяй сваёй у руцэ сваёй, і хто будзе ўваходзіць у храм, хай будзе забіты. І будзьце вы пры цары, калі ён будзе ўваходзіць і выходзіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І няхай лявіты аточаць валадара вакол, кожны са зброяй сваёй у руцэ сваёй, і хто будзе ўваходзіць у Дом, няхай будзе забіты. І будзьце пры валадары, калі ён будзе ўваходзіць і выходзіць». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А левіты хай акружаць цара з усіх бакоў, маючы кожны зброю сваю ў руках. І калі хто іншы ўвойдзе ў святыню, хай будзе забіты. І будзьце з царом, калі ён будзе ўваходзіць або выходзіць». |
І ніхто хай не заходзіць у дом Гасподні, акрамя сьвятароў і служак зь лявітаў. Яны могуць увайсьці, бо асьвечаныя; а ўвесь народ хай стаіць на варце Гасподняй.
І зрабілі лявіты і ўсе Юдэі, што загадаў Ёдай сьвятар; і ўзялі кожны людзей сваіх, якія прыходзяць у суботу з тымі, што адыходзяць у суботу, бо не адпусьціў сьвятар Ёдай чэргаў, якія зьмяніліся.
а калі хто з намерам забэе блізкага падступна, дык і ад ахвярніка Майго бяры яго на сьмерць.
а Аарону і сынам ягоным даручы, каб яны даглядалі сьвятарскую пасаду сваю; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.
А зь пярэдняга боку скініі, на ўсход перад скініяй сходу, павінны ставіць табар Майсей і Аарон і сыны ягоныя, якім даверана ахаваньне сьвятыні за сыноў Ізраілевых; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.