2 ЛЕТАПІСАЎ 20:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І схіліўся Ёсафат тварам да зямлі, і ўсе Юдэі і жыхары Ерусаліма ўпалі прад Госпадам, каб пакланіцца Госпаду. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пакланіўся Язафат абліччам да зямлі, і ўвесь Юда і жыхары Ерусаліму ўпалі перад абліччам ГОСПАДА, каб пакланіцца ГОСПАДУ. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Язафат упаў на калені тварам сваім да зямлі, дый усе жыхары Юдэі і Ерузаліма ўпалі перад Госпадам і пакланіліся Яму. |
І ўсталі лявіты з сыноў Каатавых, і з сыноў Карэевых - хваліць Госпада Бога Ізраілевага голасам вельмі гучным.
Пасьля заканчэньня цэласпаленьня, цар і ўсе, хто быў пры ім, укленчылі і пакланіліся.
І ўсе сыны Ізраілевыя, бачачы, як сышоў агонь і слава Гасподняя на дом, упалі тварам на зямлю, на памост, і пакланіліся, і славасловілі Госпада, бо Ён добры, бо вавек міласьць Ягоная.
І дабраславіў Эздра Госпада Бога вялікага. І ўвесь народ адказаў: амін, амін, падымаючы рукі свае, - і пакланяліся і падалі прад Госпадам тварам да зямлі.
Тады Ёў устаў і падраў вопратку на сабе, пастрыг галаву сваю і ўпаў на зямлю і пакланіўся
і паверыў народ; і пачулі, што Гасподзь наведаў сыноў Ізраілевых і ўбачыў пакуты іхнія, і схіліліся яны і пакланіліся.