І Ераваам, сын Наватаў, Яфрэмлянін з Царэды, - імя маці ягонай удавы - Цэруа, - раб Саламонаў, падняў руку на цара.
2 ЛЕТАПІСАЎ 13:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але паўстаў Ераваам, сын Наватаў, раб Саламона, сына Давідавага, і ўзбунтаваўся супроць гаспадара свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паўстаў Ерабаам, сын Навата, слуга Салямона, сына Давіда, і збунтаваўся супраць гаспадара свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ерабаам, сын Набата, паслугача Саламона, сына Давіда, узбунтаваўся супраць валадара свайго; |
І Ераваам, сын Наватаў, Яфрэмлянін з Царэды, - імя маці ягонай удавы - Цэруа, - раб Саламонаў, падняў руку на цара.
Калі пачулі ўсе Ізраільцяне, што Ераваам вярнуўся, дык паслалі і паклікалі яго на збор і паставілі царом яго над усімі Ізраільцянамі. За домам Давідавым не засталося нікога, апрача калена Юдавага і Веньямінавага.
калі народ гэты будзе хадзіць у Ерусалім дзеля ахвяраваньня ў доме Гасподнім, дык сэрца народу гэтага павернецца да гаспадара свайго, да Раваама, цара Юдэйскага, і заб'юць яны мяне і вернуцца да Раваама, цара Юдэйскага.
І быў Гасподзь зь ім: усюды, куды ён ні хадзіў, рабіў ён добра і разумна. І аддзяліўся ён ад цара Асірыйскага і перастаў служыць яму.