і панесьлі каўчэг Гасподні і скінію сходу і ўсе сьвяшчэнныя рэчы, якія былі ў скініі; і несьлі іх сьвятары і лявіты.
2 ЛЕТАПІСАЎ 1:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшлі Саламон і ўвесь сход зь ім на вышыню, што ў Гаваоне, бо там была Божая скінія збору, якую спарудзіў Майсей, раб Гасподні, у пустыні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшлі Салямон і ўся царква з ім на ўзвышша, якое ў Гібэоне, бо там быў Божы Намёт Спатканьня, які паставіў Майсей, слуга ГОСПАДА, у пустыні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пайшоў Саламон з усёю супольнасцю на ўзвышша Габаон, бо там была палатка сустрэчы Госпадава, якую пабудаваў у пустыні Майсей, паслугач Божы. |
і панесьлі каўчэг Гасподні і скінію сходу і ўсе сьвяшчэнныя рэчы, якія былі ў скініі; і несьлі іх сьвятары і лявіты.
а Садока сьвятара і братоў сьвятароў перад жытлішчам Гасподнім, што на вышыні ў Гаваоне,
А скінія Гасподняя, якую зрабіў Майсей у пустыні, і ахвярнік цэласпаленьня былі ў той час на вышыні ў Гаваоне.
І прыйшоў Саламон з вышыні, што ў Гаваоне, ад скініі сходу, у Ерусалім і валадарыў над Ізраілем.
І зрабілі ўсе мудрыя сэрцам, якія займаліся працаю ў скініі: дзесяць покрываў з суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны; і херувімаў зрабілі на іх майстэрскаю працаю;