Самуіл яшчэ ня ведаў тады голасу Госпада, і яшчэ не адкрывалася яму слова Гасподняе.
1 ЦАРСТВАЎ 3:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Гасподзь Самуіла яшчэ трэці раз. Ён устаў і прыйшоў да Ілія і сказаў: вось я! ты клікаў мяне. Тады зразумеў Ілій, што Гасподзь кліча хлопчыка. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ГОСПАД зноў паклікаў Самуэля трэці раз. Ён падняўся і пабег да Гэлія, і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». І зразумеў Гэлій, што ГОСПАД кліча юнака. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Госпад зноў паклікаў Самуэля трэці раз, ён, падняўшыся, пабег да Гэлі і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». Тады зразумеў Гэлі, што Госпад кліча юнака. |
Самуіл яшчэ ня ведаў тады голасу Госпада, і яшчэ не адкрывалася яму слова Гасподняе.
І сказаў Ілій Самуілу: ідзі назад і кладзіся, і калі пакліча цябе Той, Які кліча, ты скажы: кажы, Госпадзе, бо чуе раб Твой. І пайшоў Самуіл і лёг на месцы сваім.