1 ЦАРСТВАЎ 21:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказаў сьвятар Давіду, кажучы: няма ў мяне пад рукою простага хлеба, а ёсьць хлеб асьвечаны; калі толькі людзі твае ўстрымаліся ад жанчын. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, калі маеш у руцэ тваёй пяць хлябоў, дай у руку маю іх або тое, што знойдзеш». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, адказваючы Давіду, святар казаў яму: «Звычайнага хлеба пад рукой не маю, а ёсць толькі пасвячоны хлеб; ці чыстыя паслугачы твае хаця б адносна жанчын?» |
Калі мужчына ляжа з жанчынаю і будзе ў яго выліваньне семені, дык яны павінны абмыцца вадою і нячыстыя будуць да вечара.
і спытацца ў сьвятароў, якія ў доме Госпада Саваофа, і ў прарокаў, кажучы: ці плакаць мне ў пяты месяц і пасьціцца, як я рабіў гэта ўжо шмат гадоў?
Ня ўліхяйцеся адно ад аднаго, хіба што па згодзе, на час, каб быць у посьце і малітве, а потым зноў будзьце разам, каб не спакушаў вас сатана няўстрыманьнем вашым.
І даў яму сьвятар асьвечанага хлеба; бо ня было ў яго хлеба, акрамя хлябоў выстаўленьня, якія ўзятыя былі ад аблічча Госпада, каб, калі зьнятыя будуць, пакласьці цёплыя хлябы.