І ўцёк Давід і ўратаваўся, і прыйшоў да Самуіла ў Раму і расказаў яму ўсё, што зрабіў зь імі Саўл. І пайшоў ён з Самуілам, і спыніліся яны ў Наваце.
1 ЦАРСТВАЎ 19:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Саўл сам пайшоў у Раму, і дайшоў да вялікай крыніцы, што ў Сэфе, і спытаўся, кажучы: дзе Самуіл і Давід? І сказалі: вось, у Наваце, у Раме. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён сам пайшоў у Раму, і дайшоў да вялікай студні, якая ў Сэку. І пытаўся ён, і сказаў: «Дзе Самуэль і Давід?» І сказалі [яму]: «Яны ў Наёце каля Рамы». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І нават ён сам выбраўся ў Раму і дайшоў аж да вялікага вадаёма, які ў Соха; і пытаўся ён і сказаў: «Дзе Самуэль і Давід?» Сказалі яму: «Яны ў Наёце ў Раме». |
І ўцёк Давід і ўратаваўся, і прыйшоў да Самуіла ў Раму і расказаў яму ўсё, што зрабіў зь імі Саўл. І пайшоў ён з Самуілам, і спыніліся яны ў Наваце.
Данесьлі пра гэта Саўлу, і ён паслаў іншых слуг, але і гэтыя пачалі прарочыць. Потым паслаў Саўл трох слуг, і гэтыя пачалі прарочыць.
І пайшоў ён туды ў Нават у Раме, і на яго сышоў Дух Божы, і ён ішоў і прарочыў, пакуль ня прыйшоў у Нават у Раме.