1 ЦАРСТВАЎ 14:34 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Потым сказаў Саўл: прайдзеце паміж людзей і скажэце ім: хай кожны прыводзіць да мяне свайго вала і кожны сваю авечку, і калеце тут і ежце, і не грашэце прад Госпадам, ня ежце з крывёю. І прыводзілі ўсе зь люду, кожны сваёю рукою, вала свайго ўначы, і калолі там. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Саўл: «Разыйдзіцеся між людзей і скажыце ім: “Няхай прывядзе да мяне кожны вала свайго або барана і заб’е яго на гэтым камяні, і будзе есьці, і ня будзе грашыць перад ГОСПАДАМ, ядучы разам з крывёю”». І ўвесь народ прыводзіў, што меў у руцэ сваёй у тую ноч, і забівалі там. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Саўл: «Разыдзіцеся між людзей і скажыце ім: хай прывядзе да мяне кожны вала свайго і барана, і забіце яго на гэтым камені і ежце; і не грашыце перад Госпадам, ядучы разам з крывёю». Такім чынам, увесь народ прыводзіў, што меў у сваёй руцэ ў тую ноч, і забівалі там. |
І паведамілі Саўлу, кажучы: вось, люд грэшыць прад Госпадам, есьць з крывёю. І сказаў Саўл: вы зграшылі; прывярнеце цяпер да мяне вялікі камень.