І сказаў цар Садоку сьвятару: бачыш, - вярніся ў горад зь мірам, і Ахімаас, сын твой, і Ёнатан, сын Авіятара, абодва сыны вашыя з вамі;
1 ЛЕТАПІСАЎ 6:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахімааса; Біблія (пераклад А.Бокуна) Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Ахімааца; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ахітуб быў бацькам Садока, Садок быў бацькам Ахімааса. |
І сказаў цар Садоку сьвятару: бачыш, - вярніся ў горад зь мірам, і Ахімаас, сын твой, і Ёнатан, сын Авіятара, абодва сыны вашыя з вамі;
І сказаў Хусій Садоку і Авіятару сьвятарам: так і так раіў Ахітафэл Авэсалому і старэйшынам Ізраілевым, а так і так параіў я.
Ёнатан і Ахімаас стаялі каля крыніцы Рагэль. І пайшла служанка і расказала ім, а яны пайшлі і паведамілі цару Давіду; бо яны не маглі паказацца ў горадзе.
І прыйшлі рабы Авэсалома да жанчыны ў дом і сказалі: дзе Ахімаас і Ёнатан? І сказала ім жанчына: яны перайшлі раку бродам. І шукалі яны, і не знайшлі, і вярнуліся ў Ерусалім.
Ахімаас, сын Садокаў, сказаў Ёаву: пабягу я, паведамлю цару, што Гасподзь судом сваім выбавіў яго ад рук ворагаў ягоных.
Але і Ахімаас, сын Садокаў, настойваў і казаў Ёаву: што б ні было, але і я пабягу за Хусіем. А Ёаў адказваў: навошта бегчы табе, сыне мой? не прынясеш ты добрай весткі.
і хай памажа яго там Садок сьвятар і Натан прарок у цара над Ізраілем, і затрубеце ў трубу і абвясьцеце: хай жыве цар Саламон!
і паслаў цар зь ім Садока сьвятара і Натана прарока, і Ванэю, сына Ёдая, і Хэлэтэяў і Фэлэтэяў, і яны пасадзілі яго на мула царскага;
Але сьвятар Садок і Ванэя, сын Ёдаеў, і прарок Натан, і Сэмэй, і Рысій, і мацакі Давідавыя ня былі на баку Аданіі.
І паставіў цар Саламон Ванэю, сына Ёдаевага, замест яго над войскам; а Садока сьвятара паставіў цар замест Авіятара.
І разьмеркаваў іх Давід - Садока з сыноў Элеазара, і Ахімэлэха з сыноў Ітамара, па чарзе на службу іх.
І адказваў яму Азарыя першасьвятар з дома Садокавага і сказаў: з таго часу, як пачалі насіць прынашэньні ў дом Госпада, мы елі ўдосыць, і многае засталося, бо Гасподзь дабраславіў народ Свой. З пазасталага склалася такое мноства.