1 ЛЕТАПІСАЎ 6:61 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сынам Кегата, якія засталіся з сем’яў калена гэтага, былі дадзены гарады з паловы калена, з калена Манасы жэрабям дзесяць гарадоў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сынам жа Кагата, якія засталіся з іх родаў, далі ва ўладанне дзесяць гарадоў з пакалення Эфраіма, і з пакалення Дана і з паловы пакалення Манасы. |
Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла,
а ад калена Веньямінавага - Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў.
Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў.