1 ЛЕТАПІСАЎ 26:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) З племя Іцгаравага: Хэнанія і сыны ягоныя вызначаны на зьнешняе служэньне ў Ізраільцянаў пісцамі і судзьдзямі. Біблія (пераклад А.Бокуна) З [сыноў] Іцгара: Кенанія і сыны ягоныя — на служэньне вонкавае ў Ізраілі, наглядчыкамі і судзьдзямі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А з Ісаарытаў і Хананія і яго сыны былі прызначаны да знешніх спраў Ізраэля як кіраўнікі і суддзі. |
Зь іх прызначаны для дзеі ў доме Гасподнім дваццаць чатыры тысячы, а пісцоў і судзьдзяў шэсьць тысяч,
І ўсё, што прысьвяціў Самуіл прарок, і Саўл, сын Кіса, і Авэнір, сын Ніра, і Ёаў, сын Саруі, усё прысьвечанае было на руках у Шэламіта і братоў ягоных.
Пяты, для пятага месяца, князь Шамгут Ізрахіцянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
Яны ж былі прыстаўнікамі над насільшчыкамі і назіралі за ўсімі работнікамі ў кожнай працы; а зь лявітаў былі і пісцы, і наглядчыкі, і брамнікі.
Ад Каата род Амрамаў і род Іцгараў, і род Хэўронаў і род Узіілаў: гэта роды Каатавыя.
Калі ў тваім судзе цяжка будзе табе рассудзіць паміж крывёю і крывёю, паміж судом і судом, паміж пабоямі і пабоямі, і будуць нязгодныя меркаваньні ў варотах тваіх, дык устань і ідзі на месца, якое выбера Гасподзь, Бог твой,
і прыйдзі да сьвятароў лявітаў і да судзьдзі, які будзе ў тыя дні, і спытайся ў іх, і яны скажуць табе, як рассудзіць;