І падаў Ёаў сьпіс народнага перапісу цару; і выявілася, што Ізраільцянаў было васямсот тысяч мужчын моцных, здольных ваяваць, а Юдэянаў пяцьсот тысяч.
1 ЛЕТАПІСАЎ 21:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падаў Ёаў Давіду сьпіс народнага перапісу, і было ўсіх Ізраільцянаў тысяча тысяч, і сто тысяч мужоў, якія агаляюць меч, і Юдэяў - чатырыста семдзесят тысяч, якія агаляюць меч. Біблія (пераклад А.Бокуна) І даў Ёаў лічбу палічанага народу Давіду; і было ўсіх Ізраільцян тысяча тысячаў і сто тысячаў мужоў, якія выцягваюць меч, а ў Юды — чатырыста семдзясят тысячаў, якія выцягваюць меч. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым падаў Давіду лічбу перапісанага насельніцтва, і ўвесь Ізраэль налічыў мільён і сто тысяч мужчын, што могуць трымаць меч; а ў Юдзе — чатырыста семдзесят тысяч мужчын ваяроў; |
І падаў Ёаў сьпіс народнага перапісу цару; і выявілася, што Ізраільцянаў было васямсот тысяч мужчын моцных, здольных ваяваць, а Юдэянаў пяцьсот тысяч.
Але царскае слова пераважыла Ёава. І пайшоў Ёаў і абышоў усяго Ізраіля, і прыйшоў у Ерусалім.
Давід не рабіў пераліку тых, якія былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо Гасподзь сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі нябесныя.
Ёаў, сын Саруі, пачаў рабіць пералічэньне, але не закончыў. І быў за гэта гнеў Божы на Ізраіля, і не ўвайшло тое пералічэньне на летапіс цара Давіда.