Ён, адышоўшы ад яго, узяў пару валоў і закалоў іх, і запаліўшы плуг валоў, засмажыў мяса і раздаў людзям, і яны елі. А сам устаў і пайшоў за Ільлём і пачаў служыць яму.
1 ЛЕТАПІСАЎ 21:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Орна Давіду: вазьмі сабе; хай робіць гаспадар мой цар, што яму заўгодна; вось я аддам і валоў на цэласпаленьне, і малацільныя прылады на дровы, і пшаніцу на прынашэньне; усё гэта аддаю дарам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Арнан Давіду: «Вазьмі сабе [яго], і няхай гаспадар мой, валадар, робіць тое, што добрае ў вачах ягоных. Глядзі, я даю валоў на цэласпаленьне, і малатарню на дровы, і пшаніцу — на ахвяру хлебную, усё гэта я даю». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сказаў затым Арнан Давіду: «Вазьмі ды хай робіць гаспадар мой, цар, што яму падабаецца; але і валоў даю на цэласпаленні, і матавілы на дровы, дый пшаніцу на ахвяру з ежы; усё гэта ахвотна даю». |
Ён, адышоўшы ад яго, узяў пару валоў і закалоў іх, і запаліўшы плуг валоў, засмажыў мяса і раздаў людзям, і яны елі. А сам устаў і пайшоў за Ільлём і пачаў служыць яму.
І сказаў Давід Орну: аддай мне месца пад гумном, я пабудую на ім ахвярнік Госпаду; за сапраўдную цану аддай мне яго, каб спынілася вынішчэньне народу.
І сказаў цар Давід Орну: не, я хачу купіць у цябе за сапраўдную цану, бо ня буду прыносіць я тваёй уласнасьці Госпаду, і ня буду прыносіць на цэласпаленьне ўзятае дарам.
І Анамэіл, сын дзядзькі майго, прыйшоў да мяне, паводле слова Гасподняга, у двары варты і сказаў мне: купі поле маё, якое ў Анатоце, у зямлі Веньямінавай, бо права спадчыны тваё і права выкупу тваё; купі сабе. Тады я даведаўся, што гэта было слова Гасподняе.
А калясьніца прыйшла на поле Ісуса Бэтсамісяніна і спынілася там; і быў тут вялікі камень, і раскалолі калясьніцу на дровы, а кароў прынесьлі на цэласпаленьне Госпаду.