1 ЛЕТАПІСАЎ 16:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) але Ён нікому не дазволіў крыўдзіць іх і выкрываў за іх цароў: Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён не дазволіў нікому прыгнятаць іх, і караў дзеля іх валадароў: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не дазволіў нікому крыўдзіць іх, але за іх караў цароў: |
І прыйшоў Бог да Авімэлэха ўначы ў сьне і сказаў яму: вось, ты памрэш за жанчыну, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа.
І прыйшоў Бог да Лавана Арамэйца ўначы ў сьне і сказаў яму: сьцеражыся, не кажы Якаву ні добрага, ні благога.
Ёсьць у руцэ маёй сіла зрабіць вам ліхое; але Бог бацькі вашага ўчора гаварыў са мною і сказаў: сьцеражыся, не кажы Якаву ні добрага, ні благога.
Калі б ня быў са мною Бог бацькі майго, Бог Абрагама і страх Ісаака, - ты б цяпер адпусьціў мяне ні з чым. Бог убачыў гароту маю і працу рук маіх і заступіўся за мяне ўчора.
Гэта ім - за пыху іхнюю, за тое, што яны зьдзекаваліся і велічаліся над народам Госпада Саваофа.