Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 13:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І заставаўся каўчэг Божы ў Авэдара, у доме ягоным, тры месяцы, і дабраславіў Гасподзь дом Авэдара і ўсё, што ў яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І быў Каўчэг Божы ў Абэд-Эдома, у доме ягоным, тры месяцы, і дабраславіў ГОСПАД дом Абэд-Эдома і ўсё, што ў яго.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дык застаўся каўчэг Божы ў доме Абэдэдома на тры месяцы; і дабраславіў Госпад дом яго ды ўсё, што ён меў.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 13:14
8 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў яму Лаван: о, калі б я знайшоў упадабаньне перад вачыма тваімі! я заўважаю, што за цябе Гасподзь дабраславіў мяне.


І з таго часу, як ён паставіў яго над домам сваім і над усім, што меў, Гасподзь дабраславіў дом Егіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславеньне Гасподняе на ўсім, што меў ён у доме і ў полі.


І не захацеў Давід везьці каўчэг Гасподні да сябе, у горад Давідаў, а завярнуў яго ў дом Авэдара Гэцяніна.


і Авэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем чалавек; Авэд-Эдома, сына Ідытунавага, і Хосу - брамнікамі,


Дабраславеньне Гасподняе - яно ўзбагачае і смутку з сабой ня прыносіць.