Так кажа Гасподзь: дзе разводны ліст вашай маці, зь якім Я адпусьціў яе? альбо якому з маіх пазыкоўцаў Я прадаў вас? Вось, вы прададзены за грахі вашыя, і за злачынствы вашыя адпушчана маці вашая.
1 КАРЫНФЯНАЎ 7:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а як разьвядзецца, хай застаецца незамужняя, альбо замірыцца з мужам сваім, - а муж няхай не пакідае жонкі сваёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) а калі разлучыцца, няхай застаецца бяз мужа ці няхай пагодзіцца з мужам; і мужу — не пакідаць жонкі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж, аднак, разлучыцца, хай застаецца незамужняй або хай пагодзіцца з мужам. Таксама і муж хай не пакідае жонкі. |
Так кажа Гасподзь: дзе разводны ліст вашай маці, зь якім Я адпусьціў яе? альбо якому з маіх пазыкоўцаў Я прадаў вас? Вось, вы прададзены за грахі вашыя, і за злачынствы вашыя адпушчана маці вашая.
Кажуць: калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыдзе ад яго і зробіцца жонкаю другога мужа, дык ці можа яна вярнуцца да яго? Ці не апаганілася б гэтым краіна тая? А ты з многімі палюбоўнікамі блудадзейнічала, - і аднак жа вярніся да Мяне, кажа Гасподзь.
А Я вам кажу: кожны, хто разводзіцца з жонкаю сваёю, акрамя як з прычыны распусты, той даводзіць яе да пералюбу; і хто ажэніцца з разьведзенай, той чыніць пералюб.
Падышлі фарысэі і спыталіся, спакушаючы Яго: ці дазволена разводзіцца мужу з жонкаю?
Кожны, хто разводзіцца з жонкай сваёю і жэніцца зь іншаю, чыніць пералюб; і кожны, хто жэніцца з разьведзенай з мужам, чыніць пералюб.
А астатнім я кажу, а не Гасподзь: калі каторы брат мае жонку няверніцу, і яна згодная жыць зь ім, дык ён не павінен пакідаць яе;
і накладуць на яго сто сікляў срэбра пені і аддадуць бацьку дзяўчыны за тое, што ён пусьціў благую чутку пра дзяўчыну Ізраільскую; а яна няхай застанецца ягонай жонкай, і ён ня можа разьвесьціся зь ёю праз усё жыцьцё сваё.