А ў валадараньне Ахашвэроша, на пачатку валадараньня ягонага, напісалі скаргу на жыхароў Юды і Ерусаліму.
ЭСТЭР 1:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама Вашці валадарка справіла банкет для жанчынаў у доме валадарскім, які [належаў] валадару Ахашвэрошу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А царыца Астынь таксама зладзіла гасьціну жанчынам у царскім доме цара Артаксэркса. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама царыца Васці справіла жаночае застолле ў палацы царскім жанчынам, дзе звычайна цар Асуэр прабываў. |
А ў валадараньне Ахашвэроша, на пачатку валадараньня ягонага, напісалі скаргу на жыхароў Юды і Ерусаліму.
У сёмы дзень, калі добра стала на сэрцы валадара ад віна, ён сказаў Мегуману, Бізэце, Харбоне, Бігце і Абагце, Зэтару і Каркасу, сямём эўнухам, якія служылі перад абліччам валадара Ахашвэроша,
І да піцьця паводле загаду не было прымусу, бо валадар так вызначыў усёй службе дому свайго, каб яны рабілі паводле жаданьня кожнага.
І сказала Эстэр: «Калі добра для валадара, няхай прыйдзе валадар і Аман сёньня на гасьціну, якую я прыгатавала яму».
Калі я знайшла ласку ў вачах валадара, і калі добра для валадара паслухаць жаданьне маё і зрабіць паводле просьбы маёй, няхай прыйдзе валадар і Аман на гасьціну, якую я зраблю ім, і заўтра я зраблю паводле слова валадара».