І меў ён семсот жонак княгіняў і трыста наложніцаў. І жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае.
ЭСТЭР 1:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сёньня княгіні Пэрсаў і Мідзянаў, якія пачулі пра словы валадаркі, тое самае скажуць усім князям валадара; і будзе шмат пагарды і абурэньня, і злосьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цяпер княгіні Персідскія і Мідыйскія, якія пачуюць пра ўчынак царыцы, будуць тое самае казаць усім князям царовым; і пагарды і засмучэньня будзе ўдосыць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, у гэты самы дзень усе жонкі князёў персаў і мідзян, пачуўшы, што сказала царыца, скажуць тое самае князям царскім; адсюль пагарда і гнеў. |
І меў ён семсот жонак княгіняў і трыста наложніцаў. І жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае.
Бо разыйдзецца слова пра валадарку да ўсіх жанчынаў, і яны будуць грэбаваць мужамі сваімі, і казаць: “Валадар Ахашвэрош сказаў, каб прывялі валадарку Вашці перад аблічча сваё, а яна не прыйшла”.
Калі валадар [палічыць] добрым, няхай выйдзе слова валадара ад яго, і няхай будзе ўпісана ў законы Пэрсаў і Мідзянаў і ня будзе адменена, што Вашці ня прыйдзе [больш] перад аблічча валадара Ахашвэроша, і годнасьць валадарскую ейную няхай дасьць валадар іншай, лепшай за яе.