А Якуб вырушыў у Сукот і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буданы. Дзеля гэтага ён назваў імя месцу таму Сукот.
СУДЗЬДЗЯЎ 8:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І схапіў ён юнака з жыхароў Сукоту, і спытаў у яго пра князёў і старшыняў Сукоту. І той напісаў яму [імёны] сямідзесяці сямі чалавек. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І захапіў хлопца з жыхароў Сакхота і выпытаў у яго; і ён напісаў яму князёў і старэйшын Сакхоцкіх семдзесят сем чалавек. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) схапіў юнака з жыхароў Сукота, і выпытаў у яго імёны князёў і старэйшын Сукота, а ён напісаў яму [імёны] сямідзесяці сямі чалавек. |
А Якуб вырушыў у Сукот і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буданы. Дзеля гэтага ён назваў імя месцу таму Сукот.
І прыйшоў ён да жыхароў Сукоту, і сказаў ім: «Вось Зэбах і Цальмуна, дзеля якіх вы абражалі мяне, кажучы: “Ці ж рука Зэбаха і Цальмуна ўжо ў руках тваіх, каб даваць хлеб ваярам тваім, што зьняможаны?”»