Вось, усе ўдзельнікі гэтага будуць асаромленыя; а майстры іхнія — яны [толькі] людзі. Няхай яны зыйдуцца ўсе і стануць, і разам усе спалохаюцца і асаромяцца.
СУДЗЬДЗЯЎ 6:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І казалі яны адзін аднаму: «Хто гэта зрабіў?» І шукалі, і даведваліся, і сказалі: «Гідэон, сын Ёаша, зрабіў гэта». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І гаварылі адзін аднаму: хто гэта зрабіў? Шукалі, распытвалі і сказалі: Гедэон, сын Ёасаў, зрабіў гэта. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І казалі яны адзін аднаму: «Хто гэта зрабіў?» І калі шукалі яны таго, хто зрабіў гэта, сказалі: «Гедэон, сын Ёаса, зрабіў усё гэта». |
Вось, усе ўдзельнікі гэтага будуць асаромленыя; а майстры іхнія — яны [толькі] людзі. Няхай яны зыйдуцца ўсе і стануць, і разам усе спалохаюцца і асаромяцца.
Тады спыталіся ў яго: «Хто Той Чалавек, Які сказаў табе: “Вазьмі ложак твой і хадзі?”»
І раніцаю ўсталі людзі таго гораду, і вось, развалены ахвярнік Баала і сьсечанае сьвятое дрэва, якое пры ім, і другі бычок складзены ў ахвяру цэласпаленьня на пабудаваным ахвярніку.
І людзі гораду таго сказалі Ёашу: «Выведзі сына твайго, і няхай ён памрэ, бо ён разваліў ахвярнік Баала і сьсек сьвятое дрэва, якое пры ім».