СУДЗЬДЗЯЎ 4:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады Яэль, жонка Хэвэра, узяла калок ад намёту і молат, і ўвайшла ціха да яго, і прабіла яго скроні калком, і [Сісэра] ўткнуўся ў зямлю, а ён спаў ад зьнямогі, і памёр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яіль, жонка Хэвэрава, узяла кол ад намёта, і ўзяла малаток у руку сваю, і падышла да яго ціхенька, і ўбіла кол у скроню яму так, што прыкалола да зямлі; а ён спаў стомлены і памёр. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Ягэль, жонка Хабэра, узяла калок ад палаткі, узяўшы разам молат; і ўвайшла таемна і ціха да яго, і ўсклала на скронь галавы яго калок, і, ударыўшы яго молатам, убіла калок у галаву аж да зямлі; а ён аслабеў і памёр, злучыўшы сон са смерцю. |
але Бог выбраў дурноту сьвету, каб асароміць мудрых, і слабое сьвету выбраў Бог, каб асароміць магутных,
І ён знайшоў сьвежю сківіцу асьліную, і схапіў яе рукою сваёй, і забіў ёю тысячу чалавек.
Тады Эгуд выцягнуў левую руку, і схапіў меч на правым баку сваім, і пырнуў ім у жывот ягоны,
Пасьля яго быў Шамгар, сын Аната. Ён пабіў Філістынцаў шэсьцьсот чалавек кіем для быдла. Ён таксама збавіў Ізраіля.
[Сісэра] сказаў ёй: «Пастой каля ўваходу ў намёт, і калі хто прыйдзе і будзе пытацца ў цябе: “Ці ёсьць тут хто?”, ты адкажы: “Нікога няма”».
І вось Барак, гонячыся за Сісэрам, надыйшоў. Яэль выйшла да яго і сказала: «Хадзем, я пакажу табе чалавека, якога ты шукаеш». Ён, калі ўвайшоў да яе, убачыў Сісэру, што ляжаў мёртвы, з калком у скронях.
Яна сказала: «Я пайду з табою, але ў гэтай выправе ты не здабудзеш славы, бо ў рукі жынчыны аддасьць ГОСПАД Сісэру». І ўстала Дэбора, і пайшла з Баракам у Кадэш.
І сказаў Філістынец Давіду: «Ці ж я сабака, што ты ідзеш да мяне з кіем?» І пракляў Філістынец Давіда багамі сваімі.