І сказаў ім Элісэй: «Гэта ня тая дарога і ня той горад. Ідзіце за мною, і я завяду вас да чалавека, якога вы шукаеце». І ён завёў іх у Самарыю.
СУДЗЬДЗЯЎ 4:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Яэль выйшла з намёту на спатканьне Сісэры, і сказала яму: «Увайдзі да мяне, пане мой, увайдзі, ня бойся». Ён увайшоў у намёт яе, і яна накрыла яго кілімам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшла Яіль насустрач Сісару, і сказала яму: зайдзі, гаспадару мой, зайдзі да мяне, ня бойся. Ён зайшоў да яе ў намёт, і яна накрыла яго кілімам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Ягэль, выйшаўшы насустрач Сісару, сказала яму: «Увайдзі да мяне, гаспадар мой; увайдзі, не бойся». Ён увайшоў у палатку яе, і яна накрыла яго кілімам. |
І сказаў ім Элісэй: «Гэта ня тая дарога і ня той горад. Ідзіце за мною, і я завяду вас да чалавека, якога вы шукаеце». І ён завёў іх у Самарыю.
А Сісэра ўцякаў пешшу і прыбег да намёту Яэлі, жонкі Хэвэра Кенэяніна. Бо быў мір між Явінам, валадаром Хацору, і домам Хэвэра Кенэяніна.
Ён сказаў ёй: «Дай мне, калі ласка, крыху вады, бо я вельмі засьмягшы». Яна адкрыла буклак з малаком і дала яму напіцца, а потым зноў накрыла яго.