І выйшла яна да ўсяго народу з мудрасьцю сваёй, і адсеклі галаву Шэвы, сына Біхры, і кінулі яе Ёаву. І ён затрубіў у рог, і адыйшлі ад гораду кожны ў намёт свой. А Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да валадара.
СУДЗЬДЗЯЎ 3:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў, і затрубіў у рог на гары Эфраіма. І сыны Ізраіля зыйшлі з ім з гары, і ён ішоў на чале іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А прыйшоўшы, затрубіў у трубу на гары Яфрэмавай, і сышлі зь ім сыны Ізраілевыя з гары, і ён ішоў наперадзе іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зараз жа затрубіў у трубу на гары Эфраім; і сыны Ізраэля сышлі з ім з гары, і ён ішоў на чале. |
І выйшла яна да ўсяго народу з мудрасьцю сваёй, і адсеклі галаву Шэвы, сына Біхры, і кінулі яе Ёаву. І ён затрубіў у рог, і адыйшлі ад гораду кожны ў намёт свой. А Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да валадара.
І яны ўзялі пасьпешліва плашчы свае, і разаслалі перад ім на прыступках, і затрубілі ў рог, і сказалі: «Егу валадарыць!»
І я агледзеў [іх], і стаў, і сказаў шляхце і кіраўнікам, і рэшце народу: «Ня бойцеся іх. Памятайце пра Госпада вялікага і страшнага, і змагайцеся за братоў сваіх, за сыноў сваіх і за дочак сваіх, за жонак сваіх і за дамы свае».
І сказаў ім Егошуа: «Калі ты — народ вялікі, займай лес, выкарчуй сабе [абшар] у зямлі Пэрэзэяў і Рэфаімаў, калі табе на гары Эфраіма зацесна!»
Але ты пайдзі на гару і выкарчуй лес, і будуць твае межы ягоныя. І ты выганіш Хананейцаў, хоць маюць яны калясьніцы жалезныя і хоць яны моцныя».
Пасьля Абімэлеха на вызваленьне Ізраіля паўстаў Тола, сын Пуа, сына Додо, чалавек з калена Ісахара. Жыў ён у Шаміры на гары Эфраіма.
У тыя дні не было валадара ў Ізраілі. І быў нейкі лявіт, які як прыхадзень [жыў] на ўзбоччы гары Эфраіма. І меў ён наложніцу з Бэтлеему Юдэйскага.
Ад Эфраіма прыйшлі князі ў даліну, за ім Бэн’ямін з народам сваім. Ад Махіра князі прыйшлі, і ад Завулёна [прыйшлі] тыя, што трымаюць скіпетр.
І Дух ГОСПАДА ахапіў Гідэона, і ён затрубіў у рог, і сабраў пры сабе [дом] Абіезэра.
І Гідэон паслаў пасланцоў на ўсе горы Эфраіма, кажучы: «Выходзьце супраць Мадыянцаў і перахапіце ў іх [броды] праз воды Ярдану аж да Бэт-Бары». І сабраліся ўсе сыны Эфраіма, і заступілі броды на Ярдане аж да Бэт-Бары.
І Ёнатан пабіў дружыну Філістынцаў, якая была ў Геве. І пачулі пра гэта Філістынцы, а Саўл абвясьціў пра гэта гукам трубы ў-ва ўсёй зямлі, кажучы: «Няхай пачуюць Гебраі!»