СУДЗЬДЗЯЎ 18:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі яны да братоў сваіх у Цору і Эштаол, а тыя спыталіся ў іх: «Што вы [скажаце]?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вярнуліся да братоў сваіх у Цору і Эстаол, і сказалі ім браты іхнія: з чым вы? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, вярнуўшыся да сваіх братоў у Цору і Эстаол, адказалі яны на пытанне, што зроблена імі: |
І прыйшлі браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, каб забраць яго. І вярнуліся, і пахавалі яго паміж Цораю і Эштаолам у магіле бацькі ягонага, Маноаха. А судзіў ён Ізраіль дваццаць гадоў.
І вырушылі адтуль з пакаленьня Дана з Цоры і Эштаолу шэсьцьсот чалавек, узброеных да бою.
І выправілі сыны Дана з межаў пакаленьня свайго пяць чалавек, людзей мужных, з Цоры і Эштаолу, каб выведалі зямлю і пільна разгледзелі яе. І сказалі ім: «Ідзіце і выведайце зямлю гэтую». І прыйшлі яны аж на гару Эфраіма, аж да дому Міхі, і там заначавалі.
І пайшлі тыя пяць чалавек, і прыбылі ў Ляіш, і ўбачылі народ, які жыве без аніякага страху па звычаю Сідонцаў, у бясьпецы і ў супакоі, бо не было нікога, хто нападаў бы на зямлю іхнюю. І Сідонцы былі ад іх далёка, і ня мелі яны ніякіх справаў з Асурам.
Яны сказалі: «Устаньце і пойдзем супраць іх. Бо мы бачылі зямлю вельмі багатую і ўраджайную. Чаго вы сядзіце? Не марудзьце, пойдзем і здабудзем зямлю гэтую.