СУДЗЬДЗЯЎ 18:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вырушылі адтуль з пакаленьня Дана з Цоры і Эштаолу шэсьцьсот чалавек, узброеных да бою. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выправіліся адтуль з племя Данавага, з Цоры і Эстаола, шэсьцьсот мужчын, аперазаўшыся вайсковай зброяй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык вырушылі адтуль з пакалення Дана з Цоры і Эстаола, шэсцьсот чалавек, узброеных да бою. |
Пойдзем да людзей, [якія жывуць] у бясьпецы, і ў зямлю прасторную. І дасьць Бог у рукі нашыя месца, дзе няма ніякай нястачы ўсяго, што ёсьць на зямлі».
Яны пайшлі і разлажыліся табарам у Кірыят-Ярыме ў Юдэі. І тое месца з таго дня называюць Табар Дана, і знаходзіцца яно на захад ад Кірыят-Ярыму.
А шэсьцьсот чалавек, якія былі ўзброеныя, стаялі перад брамай; былі гэта сыны Дана.