Няхай цяпер ГОСПАД зьявіць вам міласэрнасьць і праўду, і я таксама зраблю вам добрае за тое, што вы так учынілі.
РУТ 1:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала Наомі двум нявесткам сваім: «Ідзіце, няхай [кожная] жанчына вернецца ў дом маці сваёй. Няхай зьявіць вам ГОСПАД міласэрнасьць, як вы зьявілі памерлым сваім і мне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Наэмінь сказала дзьвюм нявесткам сваім: ідзеце, вярнецеся кожная ў дом маці сваёй; хай даруе Гасподзь вам літасьць, як вы рабілі з памерлымі і са мною! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сказала яна ім: «Вяртайцеся кожная ў дом маці сваёй; хай так з’явіць вам Госпад Сваю міласэрнасць, як вы абыходзіліся з памерлымі мужамі і са мной: |
Няхай цяпер ГОСПАД зьявіць вам міласэрнасьць і праўду, і я таксама зраблю вам добрае за тое, што вы так учынілі.
ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
І выйшла яна з месца, у якім была, і дзьве нявесткі ейныя з ёй, і яны пайшлі па дарозе назад у зямлю Юды.
Няхай дасьць вам ГОСПАД знайсьці спакой жаночы ў доме мужа свайго». І яна пацалавала іх, а яны ўзьнялі голас свой і заплакалі.
І сказала Наомі нявестцы сваёй: «Няхай ён будзе дабраслаўлёны ГОСПАДАМ, Які не забыўся пра міласэрнасьць Сваю для жывых і памерлых». І сказала ёй Наомі: «Гэты чалавек — блізкі сваяк наш, ён — сваяк-абаронца наш».
І сказаў ён: «Дабраслаўлёная ты ГОСПАДАМ, дачка мая. Ты зьявіла большую міласэрнасьць цяпер, чым спачатку. Ты не пайшла шукаць маладых людзей, ці то багатых, ці то бедных.