РУТ 1:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі яны ёй: «Мы вернемся з табою да народу твайго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказалі: не, мы з табою вернемся да народу твайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і казаць: «Пойдзем мы з табой да народа твайго». |
Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. У тыя дні схопяць дзесяць чалавек з усіх моваў народаў, схопяць за крысо Юдэя, кажучы: “Мы пойдзем з вамі, бо мы чулі, [што] з вамі Бог”».
І сказала Наомі: «Вяртайцеся, дочкі мае. Навошта вы пойдзеце са мною? Ці ж маю я сыноў ва ўлоньні маім, каб яны сталіся мужамі для вас?
І выйшла яна з месца, у якім была, і дзьве нявесткі ейныя з ёй, і яны пайшлі па дарозе назад у зямлю Юды.
Няхай дасьць вам ГОСПАД знайсьці спакой жаночы ў доме мужа свайго». І яна пацалавала іх, а яны ўзьнялі голас свой і заплакалі.