ПСАЛТЫР 66:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Увёў Ты нас у пастку, усклаў беды на спіну нашу. |
З вышыні Ён паслаў агонь у косткі мае і запанаваў над імі; расьцягнуў сетку на ногі мае, павярнуў мяне назад, зрабіў мяне спустошанаю і мляваю ўвесь дзень.
І Я пастаўлю сетку Маю на яго, і ён будзе схоплены ў пастку Маю, і Я завяду яго ў Бабілон, у зямлю Халдэйцаў, але ён яе ня ўбачыць і там памрэ.
Калі яны пойдуць, Я расьцягну на іх сеці Мае, сьцягну іх, як птушак нябесных, пакараю іх, як было ім сказана ў грамадзе іхняй.
і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.
Дабраславі, ГОСПАДЗЕ, моц ягоную і прымі працу рук ягоных. Стаўчы сьцёгны тых, якія паўстаюць на яго, і тыя, што зьненавідзелі яго, няхай не падымуцца».