І паклікаў валадар Гібэонцаў, і размаўляў з імі. А Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў, і сыны Ізраіля запрысягліся [не забіваць] іх, але Саўл спрабаваў зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.
НЭЭМІІ 3:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А каля іх адбудоўвалі Мэлатыя з Гібэону і Ядон з Мэраноту, людзі з Гібэону і Міцпы, сядзібы ваяводы Зарэчча. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Каля іх папраўляў Мэлатыя Гавааніцянін, і Ядон з Мэранота, з жыхарамі Гаваона і Міцфы, падуладнымі зарэцкаму начальніку вобласьці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І побач іх аднаўляў Мэльцыя з Габаона і Ядон Мэранатыт з жыхарамі Габаона і Міцпы, падуладнымі зарэчнаму кіраўніку; |
І паклікаў валадар Гібэонцаў, і размаўляў з імі. А Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў, і сыны Ізраіля запрысягліся [не забіваць] іх, але Саўл спрабаваў зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.
І валадар Аса сабраў усяго Юду, і яны вынесьлі камяні з Рамы і дрэвы ейныя, якія ўжываў Бааша на будоўлю, і ён пабудаваў з іх Гіву і Міцпу.
Гэта водпіс лісту, які пасланы да [валадара]: «Артаксэрксу валадару — слугі слугаў тваіх, людзі Зарэчча, і іншае.
А каля яго Езэр, сын Ешуа, начальнік Міцпы, адбудоўваў другі адцінак, насупраць уваходу ў збраёўню на рагу.