НЭЭМІІ 3:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) За ім адбудоўваў Малхія, сын залатара, аж да дому нэтынэяў і гандляроў, насупраць Брамы Міфкад і аж да кутняй сьвятліцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) За ім папраўляў Малхія, сын Гацорфія, да дома нэтынэяў і гандляроў, насупраць брамы Гаміфкад і да вуглавога жытла. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) За ім аднавіў Мэльхія, з залатароў, аж да дома нявольнікаў святыні і гандляроў, насупраць брамы Судовай і аж да кутняй сталовай; |
За ім адбудоўваў Хананія, сын Шэлеміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, другі адцінак. За ім адбудоўваў Мэшулям, сын Бэрэхіі, насупраць пакою свайго.
Каля яго адбудоўваў Узіэль, сын Харгая, з залатароў; а каля яго адбудоўваў Ханані, сын зельніка. Яны аднавілі [муры] Ерусаліму аж да муру шырокага.